Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАТОВІЧ Іларыён Валяр’янавіч 

КАТОВІЧ Іларыён Валяр’янавіч

[1899, в. Курыла (?) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Паставах. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1939. Асуджаны 13.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа К. № 17184-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"