Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАТКЕВІЧ Генрых Андрэевіч 

КАТКЕВІЧ Генрых Андрэевіч

[1898, в. Задушнікі, цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Слоніме Гродзенскай вобл. Арыштаваны 15.3.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-10048 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"