Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСЦЯЛЕЙ Цімафей Акімавіч
[1887, в. Мацкевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Слуцкім р-не Мінскай вобл. У грамадзянскую вайну ваяваў у складзе арміі Калчака. Арыштаваны ў 1920. Асуджаны 16.5.1920 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 17.9.1992. Асабовая справа К. № 34784-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.