Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСЦЮКЕВІЧ Эдуард Геронімавіч 

КАСЦЮКЕВІЧ Эдуард Геронімавіч

[1914, в. Забор’е Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Камень Валожынскага р-на. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 9.10.1944 у в. Далідавічы Валожынскага р-на. Асуджаны 19.3.1945 пазасудовым органам НКДБ за “шпіянаж” да 20 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Дуброўны лагер НКДБ Мардоўскай АССР, затым у Мінеральны лагер НКДБ Комі АССР (ст. Інта). Вызвалены 17.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.5.1955. Групавая справа К. і інш. № 9776-ос з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"