Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСЦЮК Кірыл Іванавіч
[1896, в. Аксаміты Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам слуцкай школы № 3. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.11.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Манахава, д. 30. Асуджаны 26.12.1933 калегіяй АДПУ як “член Слуцкага філіяла нацыяналістычнай паўстанцкай дыверсійнай шпіёнскай арганізацыі БНЦ” да 8 гадоў ППЛ. 21.10.1934 тэрмін пакарання зніжаны да 3 гадоў і на астатні тэрмін высланы ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.11.1960. Групавая справа К. і інш. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.