Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСЦЮК Кацярына Дзмітрыеўна 

КАСЦЮК Кацярына Дзмітрыеўна

[1916, Кіеў – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.11.1946 у Пінску па адрасе: вул. Разіна, д. 18, кв. 2. Асуджана 30.6.1947 як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбывала ў турме ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл., затым этапавана ў адзін з Магаданскіх лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 10.12.1963. Асабовая справа К. № 5761-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"