Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСІНСКІ Франц Мікалаевіч
[1895, в. Указная, цяпер Польшча – 28.2.1938, Магілёў, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ваенруком педагагічнага рабфака ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.12.1937 у Бабруйску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 186. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.1.1938 як “агент Польшчы” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 4058 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.