Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРЫЦКІ Эдуард Эдуардавіч
[1896, в. Вераценіца Вялікалуцкага пав. Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам вячэрняй школы ў Нясвіжы Мінскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944 у Нясвіжы па адрасе: Завальны зав., д. 3. Асуджаны 1.12.1946 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 6 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа К. № 29658-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.