Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРНЕЕЎ Андрэй Рыгоравіч
[1869, Магілёў – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у прыватнай жаночай гімназіі ў Магілёве. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ № 7 Магілёва. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 31.12.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 11977 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.