Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРЖАНЕЎСКІ Іван Віктаравіч
[20.6.1882, урочышча Падыгрушава Мінскага пав., з 1920-х г. у межах Мінска – 16.5.1932, Урал], брат Віктара Каржанеўскага. З сям’і чыгуначніка. Скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Падчас 1-й сусветнай вайны афіцэр царскай, з 1919 Чырвонай армій. У 1920-я г.
выкладаў у ваеннай школе ў Мінску. У пачатку 1930-х г. рабочы саўгаса імя Лекерта, цяпер у межах Мінска. Быў жанаты на Марыі Уладзіславаўне Маеўскай (н. ў 1896, скончыла Мінскую прыватную гімназію Скаваротнікавай, да кастрычніцкага пераварота працавала выхавацельніцай у дзіцячым доме, потым настаўніцай, памёрла ў 1986), меў сына Зянона (1928, жыве ў Мінску), дочак Гертруду (1921, жыве ў Мінску), Моніку (1924, памёрла ў 1997). Арыштаваны 18.5.1931. Асуджаны з дзядзькамі жонкі Пятром (н. ў 1882, вызвалены ў сярэдзіне 1930-х г.; вярнуўся на радзіму, памёр у 1959) і Рамуальдам (н. ў 1888; вызвалены ў сярэдзіне 1930-х г.; вярнуўся на радзіму, памёр у 1968) Маеўскімі, Міхаілам Аўчуком (н. ў 1908; расстраляны ў 1937) і інш. калегіяй АДПУ 8.6.1931 як “былы кулак” і за “шкодніцтва” да высылкі за межы БССР. Этапаваны з жонкай і дзецьмі на Урал. Трагічна загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 14.4.1961. Групавая справа К. і інш. № 17064-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.