Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАНЬКОЎ Сяргей Яўсеевіч 

КАРАНЬКОЎ Сяргей Яўсеевіч

[1888, в. Шапчына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – 19.12.1937, Смаленск, НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Талачынскай СШ. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.10.1937 у Талачыне па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 20. Асуджаны 20.11.1937 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 10.2.1958. Групавая справа К. і інш. № 7026-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"