Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАГОДАЎ Васіль Раманавіч 

КАРАГОДАЎ Васіль Раманавіч

[23.4.1885, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?], брат Піліпа Карагодава. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас першага арышту працаваў настаўнікам адной з СШ Крычава. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1933. Асуджаны не быў. 21.5.1933 вызвалены пастановай АДПУ БССР. У другой палове 1930-х г. працаваў настаўнікам адной з СШ Макееўкі Украінскай ССР. Зноў арыштаваны 7.8.1938. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі”. 22.9.1939 вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Справы К. № 5610 і № 4868 (групавая) захоўваюцца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"