Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАПЫЧЫНСКІ Чэслаў Іванавіч 

КАПЫЧЫНСКІ Чэслаў Іванавіч

[1907, в. Гаўлушчавіца (?), цяпер Польшча – ?]. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы мяст. Тарнова, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое непаўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 12.1.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.8.1940 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Кулойскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 4.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 26.10.1992. Асабовая справа К. № 11170 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"