Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАНАНЮК Іван Адамавіч 

КАНАНЮК Іван Адамавіч

[25.9.1888, в. Снашчына Гродзенскай губ. – 9.8.1941, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 21.12.1957. Групавая справа К. і інш. № 5550 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"