Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛУПАЦКІ Уладзімір Іванавіч
[1921, в. Ясень Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Марціянаўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне (з 2.7.1944). Арыштаваны 28.12.1944 у Любані Мінскай вобл. Асуджаны 23.2.1945 асобай нарадай пры НКВД за “здраду радзіме” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 14.4.1964. Групавая справа К. і інш. № 8826-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.