Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛІНСКІ Канстанцін Станіслававіч
[1898 – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919 удзельнічаў у баях супраць Чырвонай Арміі на тэрыторыі Закаспійскай вобл. У пасляваенны час працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Блудзень (цяпер Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.10.1939. Асуджаны 13.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 24.7.1989. Асабовая справа К. № 9345-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.