Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛІНІНА Клаўдзія Васілеўна 

КАЛІНІНА Клаўдзія Васілеўна

[1885, Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?, Віцебск, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладала ў Паўлючкаўскай школе Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. працавала настаўніцай школы в. Глазамічы Віцебскага р-на. Выйшла замуж, гадавала чацвёра дзяцей. Арыштавана 7.4.1933. Асуджана 15.4.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа К. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"