Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛЕНДА Іван Фаміч
[28.1.1911, в. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ляпёшкі, цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у баявых дзеяннях у 1939 у чыне падпаручніка” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД СССР Свярдлоўскай вобл., затым у Мардоўскую АССР. Вызвалены 16.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа К. № 23157-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.