Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛВАН (КАЛЬВАН) Мета Якаўлеўна
[1897, в. Робеж Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Альгоўскай няпоўнай СШ Віцебскага р-на. Выйшла замуж, мела дзіця. Арыштавана 18.1.1938. Асуджана 19.4.1938 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы.
Разам з К. арыштавана яе сястра Вольга (н. ў 1903). 14.12.1938 яна асуджана за тое ж “злачынства” да ВМП і расстраляна ў Віцебскай турме НКВД.
Справа сям’і К. № 11079-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл. Яны рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 29.12.1961.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.