Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗЯРОЎСКАЯ Яніна Уладзіміраўна 

КАЗЯРОЎСКАЯ Яніна Уладзіміраўна

[1915, Шамятоўка Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы в. Вялікія Баброўнікі (цяпер Свіслацкі р-н). Арыштавана 28.12.1944. Абвінавачвалася ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 26.12.1945–8.1.1946 МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-994 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"