Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗАК Павел Сцяпанавіч 

КАЗАК Павел Сцяпанавіч

[1914, в. Мурзы Дрысенскага пав. Віцебскай губ. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Пруднікі (цяпер Верхнядзвінскі р-н). Арыштаваны 23.6.1937. Асуджаны 11.5.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую агітацыю” і як “член антысавецкай групоўкі” да 7 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 7.2.1962. Групавая справа К. і інш. № 11193-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"