Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАГАРОДАЎ Піліп Іванавіч 

КАГАРОДАЎ Піліп Іванавіч

[1889, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у царскай арміі. У 1930-я г. дырэктар пачатковай школы № 82 у Данбасе, цяпер Украіна. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 16.8.1938. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 5.8.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3970 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"