Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВЕЦКІ Станіслаў Адольфавіч 

КАВЕЦКІ Станіслаў Адольфавіч

[10.4.1892, мяст. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 9.4.1940 у мяст. Вішнева па адрасе: вул. Крыжовая, д. 2. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 22.8.1989. Асабовая справа К. № 26144-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"