Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЬЧУК Вера Міхайлаўна 

КАВАЛЬЧУК Вера Міхайлаўна

[1916, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Арэшкавічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 16.10.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 6 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 25.9.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.10.1996 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 36886-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"