Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЬКЕВІЧ Уладзіслаў Карлавіч
[1904, Апатурэк Калішскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 16.10.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член антысавецкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 16.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ Беларусі і пракуратурай Брэсцкай вобл. 15.6.1989. Асабовая справа К. № 8753-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.