Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЕЎСКАЯ Клаўдзія Максімаўна
[1895, мяст. Арэ-хаўна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы мяст. Нача (цяпер Полацкага р-на Віцебскай вобл.). Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 7.6.1929. Асуджана 20.6.1929 асобай нарадай пры АДПУ за “шпіянаж на карысць Польшчы” да 3 гадоў ссылкі ў Бійск Алтайскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 10.6.1992. Групавая справа К. і інш. № 22145-п
захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.