Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЁВА Валянціна Стафанаўна 

КАВАЛЁВА Валянціна Стафанаўна

[1924, в. Матушова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала выхавальніцай у віцебскім дзіцячым доме № 6. Арыштавана 27.12.1944. Абвінавачвалася ў “дапамозе нямецкім акупантам”. 8.7.1946 вызвалена і рэабілітавана МДБ Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"