Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАБЫЛЯНСКІ Мечыслаў Уладзіслававіч 

КАБЫЛЯНСКІ Мечыслаў Уладзіслававіч

[1902, Буск, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам лідскай школы № 3. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 2.9.1944. Асуджаны 15.5.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-21044 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"