Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІОДА Іван Мацвеевіч 

ІОДА Іван Мацвеевіч

[1896, в. Белакорац Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Валожынскай СШ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 21.1.1940 у Валожыне па адрасе: вул. Віленская, д. 53. Асуджаны 21.8.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 16.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 4.9.1989. Асабовая справа І. № 26452-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"