Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІЛЬЯНКОВА Надзея Андрэеўна
[1921, пас. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Уступіла ў ВЛКСМ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай Клясінскай няпоўнай СШ Магілёўскай вобл. Арыштавана 13.12.1943 (?). Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. 23.1.1944 справа спынена, а І. вызвалена. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 760-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.