Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІЛЬЮКЕВІЧ (ЛЮКЕВІЧ) Мікіта Якімавіч 

ІЛЬЮКЕВІЧ (ЛЮКЕВІЧ) Мікіта Якімавіч

[1888, в. Міхейкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
5.12.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў в. Вязычына Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.8.1937. Асуджаны 13.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.2.1959 тpыбуналам БВА. Асабовая справа І. № 3320 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"