Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІЛЬІНЧЫК Аляксандр Еўдакімавіч
[1907, в. Пагост Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. –
17.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Пачаевічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 10.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.11.1962. Асабовая справа І. № 12197-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.