Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІГНАШЭЎСКІ Іосіф Іванавіч
[1905, Перамышль, цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Забалаць тагачаснага Радунскага (цяпер Воранаўскага) р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.11.1940 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены ў верас. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.6.1993. Асабовая справа І. № п-18657 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.