Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІГНАЦ’ЕЎ Якаў Георгіевіч
[1887, в. Мыслеўшчына Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Каменка Клімавіцкага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.5.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 5.8.1939 пастановай НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 3797 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.