Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАШЧАНКА Міхаіл Андрэевіч
[1896, Марыупаль, цяпер Украіна – 28.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У грамадзянскую – афіцэр “белай” арміі. У пасляваенны час працаваў педагогам-арганізатарам у “Белкаапсаюзе”. Уступіў у ВКП(б). У 1935 выключаны з партыі за “антысавецкую дзейнасць”. Арыштаваны 10.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 16/15, кв. 2. Асуджаны 15.2.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 30.5.1957. Асабовая справа І. № 10382-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.