Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІВАШКЕВІЧ Вікенцій Сцяпанавіч 

ІВАШКЕВІЧ Вікенцій Сцяпанавіч

[1875, в. Нізоўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. –
21.1.1938, Казань, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Падчас першага арышту настаўнік школы 4-й ступені № 1, адначасова выкладчык фізікі авіяцыйнага тэхнікума. Арыштаваны 2.11.1918 у Казані як “член “Настаўніцкага саюза” і за “антысавецкую прафашысцкую агітацыю”. 2.12.1918 з І. ўзята падпіска аб нявыез-
дзе. Зноў арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 13.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе 26.10.1998, па другой 22.3.1990.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"