Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНОЎ Авакум Міхеевіч
[1885, в. Галяшы Магілёўскай губ., цяпер Віцебскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Аляксандрава Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 20.11.1937 тройкай НКВД як “член антысавецкай групоўкі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 14.2.1956. Групавая справа І. і інш. № 4116-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.