Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІВАНОВА-НІКАЛАЕВА Паўліна (Паўла) Іванаўна 

ІВАНОВА-НІКАЛАЕВА Паўліна (Паўла) Іванаўна

[1887, Аршанскі пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ № 34 у Віцебску. Арыштавана 13.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калектыўная, д. 14. Асуджана 19.4.1938 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа І.-Н. № 20028-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"