Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНОВА Зінаіда Пятроўна
[1906, в. Гародзькі, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Лаўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Была замужам, гадавала сына і дачку. Арыштавана 22.5.1945 у Глыбокім. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.7.1945 як “член сям’і здрадніка радзімы” да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалена ў каст. 1945 як польская грамадзянка. Выехала ў Польшчу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 24.12.1992. Асабовая справа І. № 22879-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.