Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАРУБІН Алег Васілевіч 

ЗАРУБІН Алег Васілевіч

[1919, Варонеж, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы в. Апушына тагачаснага Свірскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1941–42 г. у Чырвонай Арміі. У 1943–44 г. у партызанскім атрадзе. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ як “агент нямецкай разведкі і член антысавецкай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. 2.7.1946 амнісціраваны і вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.8.1969. Групавая справа З. і інш. № 20097-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"