Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАРАНСКІ Станіслаў Баляслававіч 

ЗАРАНСКІ Станіслаў Баляслававіч

[1903, в. Пшытулы Ломжынскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Надборы (цяпер Польшча). Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа З. і інш. № п-11819 захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"