Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАПАСНІК Пётр Людвігавіч 

ЗАПАСНІК Пётр Людвігавіч

[4.10.1894, фальварак Вер-Вавёрка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Вавёрка Лідскага р-на Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Слаўкава, цяпер Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 16.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 22.5.1989. Асабовая справа З. № 24668-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"