Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАНЯМОНЕЦ Аляксандр Антонавіч 

ЗАНЯМОНЕЦ Аляксандр Антонавіч

[1893, в. Стайкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Чырвоны Бор Лагойскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 11.3.1933. Асуджаны 29.4.1933 як “арганізатар і кіраўнік антысавецкай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.5.1960. Групавая справа З. і інш. № 12861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"