Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЛЕСКІ Рыгор Сідаравіч 

ЗАЛЕСКІ Рыгор Сідаравіч

[1909, Баку – ?]. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам фабрычна-заводскага вучылішча ў Баку. Арыштаваны 4.7.1933 у Баку па адрасе: вул. Ніжня-Прыюцкая, д. 56. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 1.9.1933 за “шпіянаж на карысць Польшчы” да 3 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Высланы ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 18.5.1990. Асабовая справа З. № 31377-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"