Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЛАТАРЭВІЧ Аляксандр Аляксандравіч 

ЗАЛАТАРЭВІЧ Аляксандр Аляксандравіч

[16.10.1914, в. Дзярэчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выхавальнікам дзіцячага дома “Чырвоная змена” ў Капыльскім р-не. Арыштаваны 18.6.1937 на рабоце. Асуджаны 24.6.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 20.9.1962. Групавая справа З. і інш. № 20624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"