Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАГОРСКІ Канстанцін Сяргеевіч 

ЗАГОРСКІ Канстанцін Сяргеевіч

[1902, Смаленск – ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1930). Працаваў нам. дырэктара інтэрната Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У чэрв. 1933 выключаны з партыі пры “чыстцы”. Арыштаваны 13.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 як “член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.10.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 7.5.1956. Групавая справа З. і інш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"