Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАВАДСКІ Назар Пятровіч 

ЗАВАДСКІ Назар Пятровіч

[1903, в. Бродніца Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам школы в. Пятровічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.10.1944. Асуджаны 21.6.1946 пазасудовым органам МУС як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Усольскі лагер МДБ Іркуцкай вобл. (п/с 22). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 12.11.1963. Асабовая справа З. № 5744-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"