Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАБЛОЦКІ Юліян Вікенцевіч 

ЗАБЛОЦКІ Юліян Вікенцевіч

[1887, в. Багуславова Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5.11.1944. Абвінавачваўся ў “сувязі з нямецкімі карнымі органамі”. Вызвалены і рэабілітаваны 11.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З. № п-4675 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"