Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖЫГЛЕЦКІ Фадзей Іосіфавіч
[18.5.1906, в. Кошчыцы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Іванава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 13.11.1939. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 23.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 27.4.1989. Асабовая справа Ж. № 8030-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.