Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУРАЎСКІ Антон Казіміравіч
[1890, мяст. Крайск Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. –
22.2.1945, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 3 Магілёва. Арыштаваны 25.12.1944. Абвінавачваўся ў “супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі”. Закатаваны ў турме. Рэабілітаваны 23.9.1993 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ж. № 15522 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.